Рэмігіян Касакоўскі
Рэмігіян Корвін Касакоўскі (польск.: Remigian Korwin Kossakowski; 1 кастрычніка 1730, Жамойць — 12 лістапада 1780) — дзеяч асветы ў Вялікім Княстве Літоўскім, святар-езуіт.
Рэмігіян Касакоўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1730 |
Смерць |
12 лістапада 1780 (50 гадоў) |
Дынастыя | Касакоўскія |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Сын Рэмігіяна Касакоўскага.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. 3 1753 года езуіт, з 1763 года святар. У 1765—1768 гадах выкладаў у Віленскай акадэміі, у 1768—1769 і 1771—1773 прапаведнік і бібліятэкар езуітаў у Гародні. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе канонік пазнанскі, з 1774 у Парыжы замежны карэспандэнт Адукацыйнай камісіі. Садзейнічаў набыццю тут абсталявання для абсерваторыі ў Вільні.
Літаратура
правіць- Касакоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.