Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека

Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека — падраздзяленне БДУ. Створана з мэтай даследавання, распрацоўкі і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій.

Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека
Тып Падраздзяленне БДУ
Заснаванне 11 ліпеня 1994
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Курчатава, 7
Ключавыя постаці Дырэктар – Сагайдак Дзмітрый Ільіч
Колькасць супрацоўнікаў 43
Матчына кампанія БДУ
Сайт rchp.bsu.by

Гісторыя правіць

11 ліпеня 1994 года быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека». Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з’яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусь[1].

Агульная колькасць супрацоўнікоў — 43, з іх навуковых супрацоўнікаў — 12, дактароў навук — 1, кандыдатаў навук — 5.

Падраздзяленні правіць

  • Лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі;
  • Лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій;
  • Лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання;
  • Эксперыментальна-вытворчая лабараторыя;
  • Аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу;
  • Аддзел сістэм бяспекі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці правіць

  • Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці.
  • Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў.
  • Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій.
  • Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў.
  • Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў.
  • Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.

Кіраўніцтва правіць

Зноскі

Спасылкі правіць