Рэчыцкія могілкі (Брэст)

Брэст
(Пасля перасылкі з Рэчыца (могілкі))

Рэчыцкія могілкі — закрытыя могілкі Брэста, размешчаныя па вуліцы Пісьменніка Смірнова. Назву атрымалі ад былой вёскі Рэчыцы. Закрыты для пахаванняў у 1984 годзе. Плошча складае 2 га[1].

Рэчыцкія могілкі
52°06′54″ пн. ш. 23°38′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
ГорадБрэст
Гістарычны раёнРэчыца 
Гісторыя
Дата заснаванняXIX стагоддзе
Дата закрыцця1984 
Плошчага
Map

У брацкай магіле савецкіх воінаў пахаваны 26 чалавек, якія загінулі ў чэрвені 1941 года пры абароне граніцы, сярод іх малодшыя лейтэнанты Н. Г. Зімін, П. П. Селязнёў, старшына І. Ф. Рэхін і 65 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёсак Рэчыца і Клейнікі. У 1984 годзе на магіле пастаўлены помнік[1].

Зноскі

  1. а б Кладбища // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі правіць