Рэчыца (Брэст)
Рэ́чыца (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — мікрараён Брэста. Былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.
Рэчыца | |
---|---|
![]() | |
52°06′04″ пн. ш. 23°38′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Брэст |
Адміністрацыйны раён горада | Ленінскі |
Першае згадванне | 1586 |
Ранейшы статус | вёска |
Год уключэння ў межы горада | 1968 |
Паштовыя індэксы | 224016 |
Тэлефонныя коды | +375 xx 162 |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі вёска і маёнтак уваходзілі ў Косіцкую воласць Брэсцкага павета. З 1879 года ў вёсцы дзейнічаў бровар Шырмы (20 рабочых), які ў 1900 годзе вырабляў 84 тыс. вёдраў піва на 58 тыс. рублёў. Такім жа броварам (19 рабочых) валодаў Таўбэ ў маёнтку, ён вырабляў у 1881 годзе прадукцыі на 18 тыс. рублёў.
У 1930-я гады на месцы маёнтка вырас пасёлак. З 1940 года вёска і пасёлак у складзе Брэсцкага раёна.
У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах вёскі нямецка-нацысція захопнікі ў ліпені-снежні 1942 года знішчылі 7,2 тысяч чалавек.
Да 1959 года вёска была цэнтрам Рэчыцкага сельсавета і калгаса «Пагранічнік». У 1959—1968 гадах пасёлак зліўся з вёскай, уваходзілі ў Клейнікаўскі сельсавет. У 1968 годзе ўключана ў склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне Брэста[1].
Забудова
правіцьГалоўныя вуліцы Рэчыцкая, Пісьменніка Смірнова, Школьная і інш. У 1980-я гады на месцы вёскі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых дамоў і прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання; пабудаваны піваварана-вінаробны завод і хлебазавод[1].
Насельніцтва
правіць- 1905 — 440 жыхароў[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Речица // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчыца (Брэст)