Рэчыцкае падвалле (гістарычны раён Гомеля)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Рэчыцкае падвалле – гістарычны раён горада Гомеля, вядомы з дакументаў другой паловы XVIII ст. Знаходзілася на поўдні і паўднёвым захадзе ад гомельскага замка, верагодна, між тагачаснай вуліцай Рэчыцкай і ярам Гамяюк.

Падворны спіс гаспадарак Рэчыцкага падвалля (паводле "Інвентара" 1771 г.).

Гістарычныя звесткі

правіць

Назва «падвалле» (польск.: «podwale») указвае на размяшчэнне забудовы пад земляным валам. Факт забудовы гэтай мясцовасці сведчыць аб страце старой абарончай сістэмай сваёй ранейшай значнасці і мэтазгоднасці.

Па стане на 1765 г. Рэчыцкае падвалле ўключала 19 гаспадарак, у 1771 г. – 18. Гаспадарамі значыліся мужчыны. Толькі адна гаспадарка ў гэтыя гады была запісанай за жанчынай: верагодна, удавой з характэрным падвойным прозвішчам Пятрова Гомеліха, але без пазнакі імя.

Асобныя прозвішчы гаспадароў, што жылі ў той час на падваллі, сведчаць аб іх прафесійнай прыналежнасці ці родзе заняткаў – кравец, бондар, канавал.

Па сведчанні даследчыка гісторыі Гомеля Алега Макушнікава Рэчыцкае падвалле працягвала існаваць і ў канцы XVIII ст., будучы пазначаным на плане 1799 г. сярод каля шаснаццаці іншых вуліц і дзясятка завулкаў «местечка Гомля».

Сваю назву мясцовасць страціла, відаць, на пачатку ХІХ стст. у сувязі з маштабнай перабудовай гістарычнага Гомеля.

Літаратура

правіць
  • Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 171—172.

Спасылкі

правіць