Рэчыцкія могілкі (Брэст)
Брэст
Рэчыцкія могілкі — закрытыя могілкі Брэста, размешчаныя па вуліцы Пісьменніка Смірнова. Назву атрымалі ад былой вёскі Рэчыцы. Закрыты для пахаванняў у 1984 годзе. Плошча складае 2 га[1].
Рэчыцкія могілкі | |
---|---|
52°06′54″ пн. ш. 23°38′10″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Гістарычны раён | Рэчыца |
Гісторыя | |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Дата закрыцця | 1984 |
Плошча | 2 га |
У брацкай магіле савецкіх воінаў пахаваны 26 чалавек, якія загінулі ў чэрвені 1941 года пры абароне граніцы, сярод іх малодшыя лейтэнанты Н. Г. Зімін, П. П. Селязнёў, старшына І. Ф. Рэхін і 65 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні вёсак Рэчыца і Клейнікі. У 1984 годзе на магіле пастаўлены помнік[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх