Рюкзачок
Рюкзачо́к — штомесячны пазнавальна-гульнявы часопіс. Прызначаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. Выпускаецца ў Беларусі з 2005 года.
«Рюкзачок» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | РУП «Выдавецтва „Пачатковая школа“» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Вольга Уладзіміраўна Ваніна |
Заснавана | 2005 |
Тэматыка | дзіцячы часопіс |
Мова | руская, беларуская |
Перыядычнасць | 1 раз у месяц |
Аб’ём | 36 палос |
Галоўны офіс | вул. Фабрыцыуса, 5, 220007, г. Мінск |
Тыраж | 3 990 |
ISSN | 1993-2936 |
Вэб-сайт | p-shkola.by |
Часопіс уключае пазнавальныя артыкулы, вершы, апавяданні, настольныя гульні, коміксы, жарты, загадкі, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы для бацькоў і электронны далатак з дзіцячымі песнямі, класічнай і народнай музыкай, прэзентацыямі, відэаролікамі, інтэрактыўнымі навучальнымі трэнажорамі.
Кансультатыўную дапамогу часопісу аказвае грамадска-рэдакцыйны савет пад кіраўніцтвам Раісы Сідарэнка[1], намесніцы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
правіцьІдэя стварэння дзіцячага пазнавальнага часопіса на базе навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» належала Наталлі Ванінай, дырэктару і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Пачатковая школа». Новы часопіс павінен быў забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: настаўнікаў пачатковых класаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў.
Канцэпцыю часопіса «Рюкзачок» распрацавала Вольга Ваніна. Яна сфармавала творчы калектыў аўтараў, мастакоў, дызайнераў. Першы нумар часопіса выйшаў у красавіку 2005 года.
З 2008 года «Рюкзачок» выходзіць з электронным дадаткам.
У 2009 годзе пачаўся выпуск даччыных часопісаў «Рюкзачок. ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК», «Рюкзачок. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ» і «Рюкзачишка». За арганізацыю выпуску серыі пазнавальна-гульнявых часопісаў для дзяцей А. Ваніна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года «Рюкзачок» выходзіць з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.
Узнагароды
правіць«Рюкзачок» тройчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[2][3].
У 2009 годзе часопіс «Рюкзачок» стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне»[4].
Зноскі
- ↑ СИДОРЕНКО Раиса Станиславовна — заместитель Министра образования Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2006 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2008 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2009 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
Спасылкі
правіць- https://lady.tut.by/news/offers/493114.htmlАрхівавана 3 верасня 2017.
- Что сегодня в "Рюкзачке"? (руск.)
- «Пачатковая школа» на книжной выставке проведёт флешмоб «Чытаем на роднай мове» и много презентаций (руск.)
- Книги с дополненной реальностью представили на международной книжной выставке (руск.)
- https://www.youtube.com/watch?v=NVfNaBb4cZY
- Лучшим творческим проектом республиканских печатных СМИ назван проект «Моя Беларусь» (руск.)
- Белпошта