Расціслаў Леанідавіч Бузук

(Пасля перасылкі з Р. Л. Бузук)

Расціслаў Леанідавіч Бузук (нар. 10 лютага 1946, в. Ступіна, Бярозаўскі раён, Варонежская вобласць, Расія) — беларускі тэатразнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2015), дацэнт (1998). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1979).

Расціслаў Леанідавіч Бузук
Дата нараджэння 10 лютага 1946(1946-02-10) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці тэатразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1970).

Працаваў у Міністэрстве культуры БССР (1976—1982, начальнік упраўлення кадраў вучэбных і навуковых устаноў, начальнік упраўлення па справах мастацтваў), ЦК КПБ (1987—1989, намеснік загадчыка аддзела культуры), Дзяржаўным рускім драматычным тэатры імя А. М. Горкага (1991—1995, намеснік дырэктара), Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (1995—2001, дырэктар), Беларускім інстытуце праблем культуры (2001—2007, прарэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2007, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра тэатральнай творчасці, з 2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэатральнае мастацтва; тэатральная сацыялогія. Пазапрафесійная дзейнасць: шахматыст (кандыдат у майстры спорту).

Бібліяграфія правіць

  • Беларускі драматычны тэатр і глядач на мяжы XX і XXI стагоддзяў: дыялектыка ўзаемасувязей : дысертацыя … доктара мастацтвазнаўства : 17.00.01 : абаронена 26.06.2015 : зацверджана 25.11.2015 / Бузук Расціслаў Леанідавіч. ― Мінск, 2015.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бузук Расціслаў Леанідавіч / Р. І. Баравік // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 182.