Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (Гданьск)

Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы (польск.: Konkatedra św. Bartłomieja i Opieki Najświętszej Bogurodzicy) — грэка-каталіцкі храм у Старым горадзе Гданьска.

Сабор
Сабор Святога Барталамея і апекі Найсвяцейшай Багародзіцы
польск.: Konkatedra św. Bartłomieja i Opieki Najświętszej Bogurodzicy
54°21′26″ пн. ш. 18°39′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Гданьск
Канфесія грэка-каталіцтва
Епархія Ольштынска-Гданьская епархія
Тып будынка базіліка
Статус конкафедральны сабор
Сайт cerkiew.gdansk.domiwka.info
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў гатычным стылі ў XV стагоддзі. Вежа датуецца 15911600 гадамі, цяперашні купал пабудаваны ў 1982 годзе, партал — у 1647 годзе. Унутры ў адпаведнасці з усходне-хрысціянскай традыцыцяй знаходзіцца іканастас.

З 1524 года да знішчэння ў 1945 годзе гэта быў лютэранскі храм. Пасля рэканструкцыі храм належаў езуітам да 1990 года. З 31 студзеня 2001 года храм быў конкафедральным (другім па значнасці пасля кафедральнага) саборам Уроцлаўска-Гданьскай епархіі.

Грэка-каталіцкая парафія ў Гданьску існуе з 1957 года. З 2020 года яна належыць да Ольштынска-Гданьскай епархіі.

На плошчы перад саборам усталяваны помнік Святому Уладзіміру, адкрыты ў 2015 годзе.

Спасылкі

правіць