Адкрыць галоўнае меню

Савецкая Беларусь (газета)

газета, 1920
(Пасля перасылкі з Савецкая Беларусь (1920))

«Савецкая Беларусь» — штодзённая грамадска-палітычная газета, заснаваная ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. У розны час орган Рэўкома, ЦВК, СНК БССР. Выходзіла на беларускай мове, у Смаленску (1.2.1920 — 15.8.1920), у Менску (15.8.1920 — 21.3.1933). Адказныя рэдактары ў розныя гады: Сцяпан Булат, Зміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі (1921), Ігнат Шыпіла (1924), Міхась Чарот (1925—1928), Павел Шастакоў (1929—1931) і інш. Выдавала літаратурныя дадаткі-часопісы «Радавая рунь» (1924), «Чырвоная краіна (1927)» і інш.[1]

Арыгінальная
назва
Савецкая Беларусь
Тып перыядычнае выданне[d] і газета

Заснавана 1920
Спыненне публікацый 1933
Мова беларуская

Зноскі

  1. ЭнГістБел, Т.5., с.198. Конан У.