Павел Пятровіч Шастакоў

Павел Пятровіч Шастакоў (29 чэрвеня 1889, м. Манастыршчына, Мсціслаўскі павет, цяпер Манастыршчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія — расстраляны пасля 30 студзеня 1937) — беларускі паэт і журналіст.

Павел Пятровіч Шастакоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1889(1889-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1937(1937-01-30) (47 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст

Біяграфія

правіць

З сялян. Скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам школы граматы ў 1906 г. З 1916 г. — у складзе 7-ай артылерыйскай брыгады ваяваў на румынскім фронце. У 1917 г. — у Маскве: прапаршчык 2-га запаснога палка цяжкай артылерыйскай брыгады, удзельнік кастрычніцкага ўзброеннага паўстання  (руск.). З 9 лістапада — член Маскоўскага Савета салдацкіх дэпутатаў  (руск.).

У 19181919 гг. у Мсціславе: член павятовага выканкама і загадчык аддзела народнай асветы, рэдактар павятовай газеты «Думы бедняка». Удзельнічаў у грамадзянскай вайне.

З 1921 г. у Мінску: начальнік палітасветы Мінскага ваенкамата, намеснік старшыні Галоўпалітасветы Беларусі, галоўны інспектар па клубах і хатах-чытальнях. З верасня 1926 г. па жнівень 1928 г. у Маскве — загадчык беларускага сектара Камуністычнага інстытута нацменьшынстваў імя Ю. Б. Мархлеўскага  (руск.).

З верасня 1928 — па жнівень 1929 г. — намеснік наркама асветы БССР. З сакавіка па ліпень 1929 г. адказны рэдактар газеты «Савецкая Беларусь».

З кастрычніка 1935 па жнівень 1936 г. — дырэктар Белдзяржвыдавецтва. Быў членам ЦВК БССР (1929—1932). Аўтар лібрэта першай оперы М. М. Чуркіна «Вызваленне працы», многіх вершаў і артыкулаў.

30 студзеня 1937 г. неабгрунтавана арыштаваны органамі НКУС, затым расстраляны. У 1956 г. рэабілітаваны пасмяротна.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Шастакоў Павел Пятровіч: Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С.118.