Румынскі фронт
Румынскі фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае фарміраванне (аб'яднанне, фронт) Рускай арміі на паўдневым крыле руска-германскага фронту ў Першай сусветнай вайне. Утвораны 3 (16) снежня 1916 года ў сувязі з разгромам румынскай арміі войскамі германскай кааліцыі, якія адбыліся восенню 1916 года.
Румынскі фронт | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 3 (16) снежня 1916 года — студзень—люты 1918 года |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | Фронт |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл.Галоўнакамандуючыя |

Скарочанае найменне — РФ[1].
Стварэнне фронту правіць
Уступленне Румыніі ў вайну 14 (27 жніўня) 1916 года не палепшыла сітуацыю для Антанты. Страціўшы ў баявых дзеяннях 1916 года амаль усю сваю тэрыторыю і каля 250 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, Румынія практычна выбыла з вайны. Рускія войскі, якія прыйшлі на дапамогу румынскай арміі, спынілі ў снежні 1916 — студзені 1917 года аўстра-германскія войскі на рацэ Сірэт. Быў створаны Румынскі фронт Рускай арміі, у які ўвайшлі кіраванне, Дунайская армія, 6-я армія з Петраграда, 4-я армія са складу Заходняга фронту і 9-я армія са складу Паўночна-Заходняга фронту, а таксама рэшткі румынскіх войскаў.
Пасля летняй кампаніі 1916 года ў пазіцыйных ваенных дзеяннях на Заходнім тэатры вайны Расіі наступіла зімовая перадышка, «адпачыць» не атрымалася толькі Румынскаму фронту, дзе працягваліся баявыя дзеянні. Так, агульныя страты РІА, з 31 снежня па 6 студзеня 1917 года, склалі 2 723 забітых, 7 656 параненых, 373 кантужаных і 453 зніклых без вестак. У тым ліку 2 245 забітых (82,5 %) – на Румынскім фронце[2]. У студзені ў склад фронту падыходзіла па 4 воінскія эшалоны з падмацаваннямі ў суткі, замест трох у снежні 16-га. Некамплект асабістага людскога складу ў першай дэкадзе студзеня 17-га меўся толькі на Румынскім фронце, таму камандаванне фронту адпраўляла заяўкі на папаўненне, так да 1 красавіка 1917 года Румынскі фронт прасіў паставіць 380 маршавых рот[2] у яго склад.
Склад фронту (перыяд) правіць
- Кіраванне (штаб)
- Фарміравання кіравання і непасрэднага падпарадкавання.
- 4-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
- 6-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
- 8-я армія (верасень 1917 г. — пачатак 1918 г.)
- 9-я армія (снежань 1916 — пачатак 1918 г.)
- 1-я румынская армія (пад камандаваннем генерала Крысцеску)
- 2-я румынская армія (генерал Авярэску).
Працягласць Першай лініі (перадавой лініі, лініі фронту) — 600 кіламетраў[3]. Да канца 1916 года на Румынскім фронце размяшчалася 1/4 частка дзеючых Узброеных сіл Расіі (35 пяхотных і 13 кавалерыйскіх дывізій)[3].
Галоўнакамандуючы войскамі фронту правіць
- Кароль Румыніі Фердынанд I
- Памочнікі галоўнакамандуючага войскамі фронту:
- 12.12.1916—01.04.1917 — генерал ад кавалерыі В. В. Сахараў
- 11.04.1917—25.03.1918 — генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі Д. Г. Шчэрбачоў
- Памочнікі галоўнакамандуючага войскамі фронту:
Румынскі фронт у 1917 годзе правіць
Актыўныя баявыя дзеянні на Румынскім фронце былі адноўленыя ў ліпені 1917 года пасля праваленага чэрвеньскага наступлення. У бітве ў Мэрэшці (пачалася 22 ліпеня) румынскай арміі пад камандаваннем генерала А. Авярэску ўдалося вызваліць каля 500 кв. км тэрыторыі . У адказ, наступленне аўстра-германскіх войскаў пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Макензена ўдалося спыніць у бітве пры Мэрэшэшці. Рускія часткі ў гэтых баявых дзеяннях былі даволі пасіўныя з-за ўзмацняючагася раскладання рускай арміі. Да 8 верасня фронт канчаткова стабілізаваўся, і гэта былі апошнія актыўныя баявыя дзеянні на Усходнім фронце ў 1917 годзе.
Пасля Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе памочніку галоўнакамандуючага войскамі фронту генералу Д. Г. Шчэрбачову (які фактычна выконваў абавязкі галоўнакамандуючага) удалося на некаторы час стрымаць раскладанне войскаў фронту пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей і бальшавіцкай агітацыі.
Бальшавіцкі ўплыў на салдацкія масы тут у цэлым быў невялікім, тым больш што і ў тыле гэтага фронту адсутнічалі буйныя бальшавіцкія арганізацыі, якія маглі б стаць крыніцамі такога ўплыву. Інфармацыя аб палітычных падзеях, якая паступала з Петраграда і Масквы, старанна фільтравалася камандаваннем і эсэра-меньшавісцкімі салдацкімі камітэтамі. Вялікую «трэцюю сілу» на Румынскім фронце ўяўляла Цэнтральная Рада. Эсэрамі, меншавікамі і прадстаўнікамі мясцовых нацыянальных партый вялася масіраваная і небеспаспяховая контрбальшавісцкая прапаганда. Дзякуючы сітуацыі, якая склалася эсэро-меньшавісцкае кіраўніцтва салдацкіх камітэтаў і камандаванне фронту здолела перахапіць палітычную ініцыятыву ў бальшавікоў. У першыя паслякастрычніцкія дні тут былі ўтвораны эсэра-меньшавісцкія франтавы і армейскія ваенна-рэвалюцыйныя камітэты[4]. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 года франтавы камітэт прыняў рашэнне аб непрызнанні савецкай улады. Камандаванне фронтам адмовілася падпарадкоўвацца новаму Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму бальшавіку М. В. Крыленка.
Мясцовыя бальшавікі па прыкладу Паўночнага і Заходняга франтоў пачалі ствараць свае рэўкомы і прызначаць явачным парадкам у часці і злучэнні савецкіх камісараў. Прадпрымаліся бальшавікамі і спробы перавыбрання салдацкіх камітэтаў, аднак было ўжо позна. Да таго ж камандаванне фронту мела моцную падтрымку ў асобе ўзброеных фарміраванняў Цэнтральнай рады, а салдацкія масы, як і на іншых франтах, усяляк ухіляліся ад аказання ваеннай дапамогі як бальшавікам, так і іх палітычным праціўнікам.[4].
Румынскі фронт фактычна спыніў свае існаванне ў сярэдзіне снежня 1917 года. Тады ж румынскія войскі са згоды генерала Шчэрбачова ўварваліся ў Бесарабію — пад падставай аховы рускіх і румынскіх межаў і падтрымання парадку і спакою ў сваім тыле.
Вядомыя асобы правіць
На Румынскім фронце служылі:
- Г. М. Сяменаў — будучы казачы атаман, дзеяч Белага руху ў Забайкаллі і на Далекім Усходзе, генерал-лейтэнант Белай арміі;
- Я . Э. Меснер — Генеральнага штаба палкоўнік;
- А. Мацеевіч — малдаўскі паэт;
- В. Катаеў , будучы рускі савецкі пісьменнік;
- І. Э. Бабель — будучы рускі савецкі пісьменнік;
- С. М. Некрашэвіч — будучы беларускі вучоны-мовазнаўца і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі);
- К. Г . Э. Манэргейм — будучы фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч;
- М. С. Хозін
- Г. І. Катоўскі
- Кандрат Крапіва — беларускі савецкі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Сайт истмат. Пояснение сокращений, аббреавиатуры русских архивов, периодичных научных изданий и издательств, единиц справочно-энциклопедической литературы; воинских чинов, существовавших в русской армии (до 1917 года). Архівавана 12 сакавіка 2018.
- ↑ а б Оськин М. В., Проблема резерва для генерального наступления русской армии в 1917 г. Архівавана 14 верасня 2017.
- ↑ а б Международный исторический журнал «Русин», Новости.
- ↑ а б Базанов С. Н. Борьба за власть в российской армии на фронтах Первой мировой войны :Октябрь 1917 г. - февраль 1918 г. Автореферат диссертации на соискание степени доктора исторических наук. Москва, 2004
Літаратура правіць
- Г. И. Котовский, Документы и материалы / Сборник составили и подготовили к печати Л. М. Чижова, X. И. Муратов, М. П. Белый и Н. А. Краснова. — Кишинёв: Госиздат Молдавии, 1956. — 624 с. — Тираж 10 000 экз..
- А. И. Спиридович, Великая Война и Февральская Революция 1914 — 1917 годов., Нью-Йорк, 1960-62 года.
- Большевики Молдавии и Румынского фронта в борьбе за власть советов (март 1917 г. — январь 1918 г.). Документы и материалы. — Кишинёв: Картя Молдовеняска, 1967. — 450 с. — Тираж 4 000 экз..
- Борьба трудящихся Молдавии против интервентов и внутренней контрреволюции в 1917-1920 гг. Сборник документов и материалов. (Лупта оаменилор мунчий дин Молдова ымпотрива интервенциоништилор ши контрареволуцией интерне ын аний 1917-1920. Кулежере де документе ши материале) — Кишинёв: Картя Молдовеняскэ, 1967. — 684 с. — Тираж 1500 экз..
- Борьба за власть Советов в Молдавии (март 1917 г. март 1918 г.) Сборник документов и материалов. Кишинев, 1957.
- Октябрьская революция и армия. 25 октября 1917 г. — март 1918 г. Сборник документов. — М.: Наука, 1973. — 456 с. // Под редакцией доктора исторических наук Л. С. Гапоненко. Составители: Е. П. Воронин (ответственный составитель), Л. М. Гаврилов (кандидат исторических наук), Т. Ф. Кузьмина, В. В. Кутузов, Л. Я. Сает. — Тираж 3 500 экз..
- Дещинский, Леонтий Евгеньевич — 07.00.01 (диссертация), Деятельность большевистской партии по завоеванию солдатских и матросских масс в условиях подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917 - февраль 1918 гг.) (На материалах Юго-Западного, Румынского фронтов и Черноморского флота) — Львов, 1984 год.
- А. А. Керсновский, История русской армии. М., 1994 год.
- Мировые войны XX века. В 4 книгах. Книга 2. Первая мировая война. Документы и материалы. М., 2002.
- Базанов, Сергей Николаевич — 07.00.02 (автореферат), Борьба за власть в российской армии на фронтах Первой мировой войны : Октябрь 1917 г. — февраль 1918 г., 2004 год.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — (Перелом истории). — 4300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- Российский государственный военно-исторический архив (РГВИА) Ф. 2085 Штаб помощника главнокомандующего армиями Румынского фронта.
- Бессарабия и Румынский фронт зимой 1916/1917 г.: деятельность организации гофмейстера С. Н. Гербеля, Международный исторический журнал «Русин». 2014 год. № 3 (37).
Спасылкі правіць
- Оськін М. В. Праблема рэзерву для генеральнага наступлення рускай арміі ў 1917 г. Архівавана 14 верасня 2017.
- Сайт істмат. Тлумачэнне скарачэнняў, аббреавиатуры рускіх архіваў, перыядычных навуковых выданняў і выдавецтваў, адзінак даведачна-энцыклапедычнай літаратуры; воінскіх чыноў, якія існавалі ў рускай арміі (да 1917 года). Архівавана 12 сакавіка 2018.
- Міжнародны гістарычны часопіс «Русін», "Навіны".