Савецкі ўльтыматум Літве

Савецкі ўльтыматум Літвеультыматум, выстаўлены Савецкім Саюзам Літоўскай Рэспубліцы, 14 чэрвеня 1940 года.

Паводле савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года на тэрыторыі Літвы ўжо размяшчаліся 20 000 савецкіх салдатаў. Выкарыстоўваючы як падставу антысавецкі характар Балтыйскай Антанты[1], стварэнне якой СССР раней падтрымліваў, савецкі ўрад запатрабаваў арыштаваць вышэйшых службовых асоб літоўскай паліцыі, абвінавачаных у правакацыйных дзеяннях супраць савецкага гарнізона, сфарміраваць прасавецкі ўрад і дапусціць знаходжанне на тэрыторыі рэспублікі неабмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. На выкананне патрабаванняў адводзіўся час да 10:00 15 чэрвеня, у адваротным выпадку Масква абяцала ўсё роўна ўвесці войскі. Ультыматум раскалоў кіруючыя колы Літвы: прэзідэнт Антанас Смятона настойваў на супраціўленні, яму супрацьстаяў генерал Вінцас Віткаўскас, камандуючым літоўскай арміяй. У выніку за прыняцце ўльтыматуму выказалася большасць членаў урада Літвы. Смятона і частка арміі пакінулі Літву, дадатковыя савецкія войскі ўвайшлі на яе тэрыторыю ў другой палове дня 15 чэрвеня. На наступны дзень аналагічныя ўльтыматумы атрымалі Латвія і Эстонія[2].

Дзеянні СССР былі следствам падпісання ў жніўні 1939 года дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам і Дагавора аб дружбе і граніцы з нацысцкай Германіяй, сакрэтныя пратаколы якіх зафіксавалі размежаванне сфер інтарэсаў гэтых дзвюх дзяржаў ва Усходняй Еўропе[3][4][5][6]. Паводле сакрэтнага пратакола да апошняга дагавора Люблінскае і частка Варшаўскага ваяводстваў заставаліся за Германіяй, а Літва перадавалася ў сферу інтарэсаў СССР[7].

Зноскі

  1. Полпреды сообщают…. — М. : Международные отношения, 1990.
  2. Прибалтийская операция 1940 г.. hrono.ru.
  3. Сакрэтны дадатковы пратакол да пакта Молатава-Рыбентропа
  4. Гісторыка-дакументальны дэпартамент МЗС Расіі. О «ПАКТЕ МОЛОТОВА-РИББЕНТРОПА» (Краткая справка) 24-07-2008
  5. Семиряга М.И. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии. 1939—1941.. — М.: Высшая школа, 1992. — 303 с. — 50 000 экз.
  6. Большая историческая энциклопедия: Для школьников и студентов, стр 602: «Молотов»
  7. Текст договоров о ненападении и о дружбе и границах между Германией и СССР, Пономарев М. В. Смирнова С. Ю. Новая и новейшая история стран Европы и Америки. т. 3. Москва, 2000 г. сс. 173—175