Сакалоўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Сакало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сакалова.

Сакалоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сакалова
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 750
Сакалоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 8 сакавіка 1960 года ў склад Самойлавіцкага сельсавета перададзены вёскі Зарэчча, Круглае і Мормажава[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сакалоўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2036 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1750 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.