Сакалова (Бярозаўскі раён)

Сакало́ва[1] (трансліт.: Sakalova, руск.: Соколово) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 11 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара.

Аграгарадок
Сакалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 766 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225212
Аўтамабільны код
1
Сакалова на карце Беларусі ±
Сакалова (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Сакалова (Бярозаўскі раён)
Сакалова (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сакалова (Бярозаўскі раён)

Гісторыя

правіць

У 1593 годзе маёнтак Сакалова ў Слонімскім павеце, выкуплены Янам Жарноўскім у папярэдняга гаспадара Івана Адрынца. Сярод збудаванняў гаспадарчага двара адзначаліся дом жылы, піўніца, сырніца, пякарня, 3 хлявы, гумно, калодзеж. Маёнтку належалі 14 сялянскіх дамоў, 15 гаспадарак і вольны баярын «Грышко Лебедзь», які не плаціў чынш і не працаваў.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1820-я г. пабудавана драўляная царква Маці Божай. У 1886 годзе — сяло ў Пескаўскай воласці, дзейнічаў піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін. Побач з вёскай выселак; дзяржаўная лясная варта ва ўрочышчы.

Найноўшы час

правіць

З 1915 года Сакалова акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета, таксама з'явілася вёска Новае Сакалова. Потым вёскі зліліся. У гонар актыўнага удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, потым першага старшыні мясцовага калгаса Сцяпана Аляксеевіча Труцько яго імем у вёсцы названа вуліца.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Сакалоўскага сельсавета, дзейнічалі лесапільны і смалакурны заводы, лазня, хата-чытальня, клуб, чырвоны вугал, магазін, пошта, у сельсавеце працавалі 2 пачатковыя школы. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 19411942 гг. загублены гітлераўцамі 11 жыхароў вёскі, пахаваны на могілках. У 1952 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Акупанты загубілі 14 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 27 воінаў-землякоў.

У 1949 годзе пры зліцці трох калгасаў быў арганізаваны калгас «33-я гадавіна Кастрычніка» (у 1990-я г. перайменаваны ў калгас «Журавінна» з цэнтр, сядзібай у Сокалаве). Паводле перапісу 1959 года пазначана як сяло. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі фельч-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі.

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з крыху дугападобнай (выгнутай на поўнач) вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, яе ў цэнтры перасякае другая вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень. Побач участак забудовы, утвораны 2 паралельнымі вуліцамі, які злучаны з заходняй часткай першай вуліцы і з паўночнай часткай — другой.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 28 двароў, 325 жыхароў.
    • 1897 — 94 двары, 532 жыхары, у выселку — 13 двароў, 80 жыхароў, у лясной варце — 1 дом, З жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 587 жыхароў, у выселку — 112 жыхароў.
    • 1924 — 115 будынкаў, 582 жыхары, у вёсцы Новае Сакалова — 21 будынак, 95 жыхароў.
    • 1940 — 170 двароў, 780 жыхароў.
    • 1959 — 234 гаспадаркі, 871 жыхар.
    • 1970 — 980 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2001 — 790 жыхароў, 244 двары[2].
    • 2005 — 286 двароў, 704 жыхары.

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сакало́вэ
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць