Саломапляценне — адно з самых старажытных народных рамёстваў.

Царскія вароты з саломкі.

Чалавек здаўна навучыўся выкарыстоўваць салому метлюжковых. Саломапляценне характэрна для ўсіх славянскіх і земляробчых народаў. Прыёмы пляцення з саломы здаўна вядомыя многім земляробчым народам. Патрэба ў рэчах, сплеценых з гэтага даступнага матэрыялу абумовіла тое, што з пакалення ў пакаленне перадаваліся і ўдасканальваліся рамесныя і мастацкія традыцыі народнага саломапляцення — аднаго з самых старажытных рамёстваў чалавецтва.

Выкарыстанне саломы метлюжковых раслін для вырабу прадметаў хатняга ўжытку ставіцца да таго гістарычнага перыяду калі чалавекам было асвоена земляробства.

У XXI стагоддзі выкарыстанне саломы для дэкаратыўных і ўтылітарных мэтаў перажывае новы ўздым у сувязі з цікавасцю чалавецтва да экалагічнай тэматыкі.

Беларуская саламяная цацка.

1 снежня 2022 года прынята рашэнне аб уключэнні намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[1] [2].

Зноскі

  1. Straw weaving in Belarus, art, craft and skills. ЮНЕСКА. Праверана 4 снежня 2022.
  2. belta.by

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць