Саліцюд (ням.: Schloss Solitude, ад французскага Solitude — адзінота) — паляўнічы замак у заходняй частцы Штутгарта, на паўднёвым захадзе Германіі. Пабудаваны ў стылі ракако (з элементамі класіцызму) ў 17631769 гадах архітэктарамі Іаганам Фрыдрыхам Вайгінгам і Філіпам дэ ля Геп'ерам у час кіравання герцага Карла Яўгена. Ужо ў 1770 герцаг заснаваў тут школу (Karlsschule), якая ў 1781 была пераўтвораная ў Вышэйшую школу. Бадай найвядомым яе вучнем стаў пазней Фрыдрых Шылер (яго бацька, Іаган Каспар Шылер, таксама ў свой час навучаўся ў гэтай школе). У сярэдзіне XX стагоддзя будынак быў у паўразбураным стане. Яго рэстаўрацыя адбылася ў 19721983 гадах. З 1990 у замку размешчана мастацкая акадэмія. Сам замак з'яўляецца адным з Дзяржаўных замкаў і садоў Бадэн-Вюртэмберга і адкрыты для наведвальнікаў.

Агульны выгляд на замак Саліцюд

СпасылкіПравіць