Саліў Бабаво

ганскі футбаліст

Саліў Бабаво (англ.: Saliw Babawo; нар. 3 сакавіка 1999) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Саліў Бабаво
Нарадзіўся 2 сакавіка 1999(1999-03-02)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Гана
Рост 175
Вага 64
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2016 Гана Секанды Хасаакас 22 (3)
2017—2019 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
2020—2021 Фінляндыя Паргас 26 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
Гана Гана (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018

Клубная кар’ера правіць

У 2016 годзе выступаў у Гане за клуб «Секанды Хасаакас».

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»[2]. У сезоне 2017 выступаў пераважна за дубль брэстаўчан, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 красавіка 2017 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў гасцявым матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).

У сезон 2018 гуляў за дубль, не згуляў ніводнага матча ў чэмпіянаце Беларусі, аднак правёў усе 120 хвілін у кубкавым матчы з «Клецкам» (2:2), дзе забіў абодва галы сваёй каманды, пасля выйшаў таксама на замену ў гасцявым матчы Лігі Еўропы супраць «Атрамітаса» (1:1). У сезоне 2019 працягваў пераважна гуляць за дубль, у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У снежні 2019 года пакіуў брэсцкі клуб[3].

У чэрвені 2020 года далучыўся да фінскага клуба «Паргас», гуляў там да канца 2021 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Ганы, у складзе якой правёў два матчы.

Дасягненні правіць

Зноскі