Самаакупнасць
Самаакупнасць — прынцып вядзення гаспадарчай дзейнасці, які прадугледжвае поўнае пакрыццё ўсіх выдаткаў на вытворчасць тавараў, работ і паслуг выручкай ад іх рэалізацыі. Пры нармальным становішчы спраў у вытворцы тавараў, работ і паслуг пасля іх рэалізацыі ўтвараецца прыбытак, які з’яўляецца крыніцай пашыранага ўзнаўлення. Пры недахопе сродкаў, атрыманых ад рэалізацыі прадукцыі, гаспадарчы суб’ект вымушаны звяртацца за крэдытам ці марнаваць («праядаць») ўласныя сродкі (статутны капітал, рэзервовыя фонды).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).