Самадзед[2] (руск.: Самоде́д) — пасёлак (у 1927—2013 — пасёлак гарадскога тыпу) у Плясецкім раёне Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пасёлак утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Самадзедскае». Самадзед размешчаны за 2 км ад станцыі Пярмілава Паўночнай чыгункі на лініі «Абазерская — Архангельск-Горад». Самадзед знаходзіцца за 137 км ад Плясецка і за 190 км ад Архангельска. Па тэрыторыі пасёлка працякае рака Ваймуга.

Пасёлак
Самадзед
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1925
Плошча
  • 9 км²
Насельніцтва
  • 1 248 чал. (2017)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
818 32
Паштовыя індэксы
164269
Код АКАТП
Самадзед на карце Расіі ±
Самадзед (Расія)
Самадзед
Самадзед (Архангельская вобласць)
Самадзед

Гісторыя правіць

Узнік дзякуючы будаўніцтву ў 1925 годзе лесапільнага завода Пярмілаўскага леспрамгаса ў раёне чыгуначнага раз’езда на 493 вярсце Паўночнай чыгункі. Назву атрымаў у гонар удзельніка Грамадзянскай вайны, ваеннага камісара Рыгора Іванавіча Самадзеда, ураджэнца Чарнігаўскай губерні.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці