Самуэль Кастравіцкі (1788—1859)

1788—1859

Самуэль Кастравіцкі (польск.: Samuel Kostrowicki; 1788—1859) — памешчык, фундатар мураванага касцёла ў Ваверцы.

Самуэль Кастравіцкі
POL COA Bajbuza.svg
герб «Байбуза»[d]
Нараджэнне 1788
Смерць 1859
Род род Кастравіцкіх[d]
Бацька Ігнат Кастравіцкі[d]
Жонка Ганна з Залескіх[d]
Бітвы

БіяграфіяПравіць

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Нарадзіўся ў сям’і Ігната Самуэлевіча Кастравіцкага, лідскага дэлегата ў Віленскай радзе паўстання, лідскага камісара, генерала ВКЛ 1792, уладальніка Ваверкі. Бацька удзельнічаў у напалеонаўскіх паходах. На радзіму не вярнуўся, рэшту жыцця пасля 1813 г. дажываў у Вене.

 
Касцёл у Ваверцы, фундаваны Самуэлем Кастравіцкім

На сродкі Самуэля Кастравіцкага ў 1840 годзе ў Ваверцы быў пабудаваны адзін з лепшых мураваных касцёлаў з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся і дагэтуль. Ён жа ў Паперні пабудаваў цудоўную канюшню з порцікам і каланадай, дзе трымаўся табун чыстакроўных арабскіх коней, атрыманых у пасаг яго жонкай Ганнай Залескай. Самуэль Кастравіцкі эміграваў у Вену, дзе ад бацькі застаўся палац, і заняўся выхаваннем і адукацыяй сваіх дачок Мяланні і Юліі ды сына Люцыяна.

СпасылкіПравіць