Самуіл Львовіч Гольдберг

Самуі́л Льво́віч Го́льдберг (1894 — 15 лістапада 1937) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржплана БССР (19301931).

Самуіл Львовіч Гольдберг
Сцяг Старшыня Дзяржплана Беларускай ССР
11 сакавіка 1930 — 9 верасня 1931
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Марцін Карклін
Пераемнік Дзітрый Шапіра
Нараджэнне 1894
Смерць 15 лістапада 1937(1937-11-15)
Месца пахавання

Быў старшынёй Камітэта хімізацыі народнай гаспадаркі БССР, членам эканамічнага савета пры СНК БССР. Выключаны з УКП(б) 8 ліпеня 1937 года, за два месяцы перад арыштам працаваў упраўляючым Маскоўскай абласной канторай Дзяржбанка СССР[1].

Арыштаваны 13 верасня 1937, расстраляны 15 лістапада 1937 года. Рэабілітаваны 22 жніўня 1956 года.

Пахаваны на Данскіх могілках  (руск.)[1].

Зноскі

Спасылкі правіць