Самшытавы грэбень з Бярэсця

Самшытавы грэбень — грэбень канца ХІІІ ст. з Брэста.

Сумешчаны фотаздымак грэбеня з абодвух бакоў

Знойдзены ў 1971 годзе брэсцкім школьнікам Віцем Пятручыкам падчас раскопак сярэднявечнага Бярэсця[1].

Зроблены з самшыту, на грэбені выразаны 13 літар кірылічнага алфавіта, на адным боку літары А, Б, В, Г, Д, Е, на другім — Ж, Ѕ, З, И, І, К, Л[2]. Захоўваецца ў археалагічным музеі «Бярэсце». Станам на 2022 год грэбень лічаць найстаражытнейшым букваром, выяўленым на тэрыторыі Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б Музей (не) адной сенсацыі(недаступная спасылка)
  2. Цэры як… буквар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2016. Праверана 25 красавіка 2015.