Самшыт
Самшыт[1] (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Налічвае больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.
Самшыт | |||||||||||||||
![]() Самшыт вечназялёны (Buxus sempervirens). Каўказ | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Buxus L., 1753 | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьВечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2—12 м (зрэдку 15—20 м). Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка.
Драўніна самшыта («пальмавае дрэва») светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы. З-за ўтрымання алкалоідаў усе часткі расліны з’яўляюцца атрутнымі, нават пылок[2]. Таму мёд з самшыту ўжываць небяспечна.
Зноскі
- ↑ Самшыт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.143
- ↑ Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 143. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
правіць- Самшыт на сайце USDA NRCS (англ.) Праверана 25 кастрычніка 2008 г.