Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя

Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (руск.: Санкт-Петербургская духовная семинария) — вышэйшая навучальная ўстанова Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, якая рыхтуе святароў і царкоўных служак.

Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя (СПбС)
Міжнародная назва Saint Petersburg Theological seminary
Год заснавання 1721
Канфесія Праваслаўе
Царква Руская праваслаўная царква
Рэктар Сілуан (Нікіцін)
Размяшчэнне Санкт-Пецярбург
Сайт spbda.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У 1721 годзе, па загадзе Пятра I, архіепіскапам Наўгародскім Феадосіем (Яноўскім) пры Аляксандра-Неўскім манастыры была заснавана Славянская школа для навучання азбуцы, пісьму, псалтыру, арыфметыцы, граматыцы і тлумачэнню евангельскіх блажэнстваў.

У 1725 годзе Славянская школа была перайменавана ў Славяна-грэка-лацінскую семінарыю. Вучні набіраліся з розных саслоўяў; колькасць іх даходзіла да 100; яны пісалі і прамаўлялі пропаведзі, практыкаваліся ў дыспутах; выпускаліся часам у рускія місіі за граніцай, ва ўніверсітэт пры Акадэміі навук, у калегію замежных спраў, у камісію аб заснаванні народных вучылішчаў у Расіі, у галоўнае народнае вучылішча.

У 1788 годзе семінарыя была перайменавана ў Галоўную семінарыю, куды выклікаліся лепшыя выхаванцы з іншых семінарый для падрыхтоўкі да выкладчыцкага звання. Спіс прадметаў выкладання быў пашыраны. Семінарыя змяшчалася ў корпусе каля царквы Св. дбрв. князя Феадора ў Аляксандра-Неўскім манастыры.

У 17971809 годы называлася Аляксандра-Неўскай акадэміяй. Епархіяльным архірэям прадпісвалася дасылаць у акадэмію праз кожныя два гады лепшых вучняў, па два чалавекі.

 
Будынак СПбС у пачатку XX стагоддзя

У выніку ўсеагульнай рэформы духоўнай адукацыі ў пачатку 1809 года акадэмія была падзелена на тры навучальных установы, якія размяшчаліся па-ранейшаму ў Аляксандра-Неўскай лаўры: Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (вышэйшая школа), Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю (сярэдняя школа) і Аляксандра-Неўскае духоўнае вучылішча (ніжэйшая школа).

У 1841 годзе семінарыя была пераведзена за сцены манастыра ў новы асобны будынак, пабудаваны па праекце архітэктара А. Ф. Шчадрына, у якім яна размяшчаецца дагэтуль. Семінарскі храм асвяцілі ў імя Св. апостала Іаана Багаслова (першапачаткова быў сумешчаны з актавай залай; у 1888 годзе перанесены на верхні паверх прыбудаванага да будынка семінарыі царкоўнага флігеля).

З перайменаваннем Санкт-Пецярбурга ў Петраград семінарыя стала называцца Петраградскай. У 1918 годзе Петраградскія духоўныя школы былі зачынены.

У 1946 годзе духоўная семінарыя, якая цяпер звалася Ленінградскай, была зноў адкрыта, але з таго часу яна фактычна была адным цэлым з Ленінградскай духоўнай акадэміяй. Гэта значыць семінарыя і акадэмія былі, у сутнасці, дзвюма навучальнымі праграмамі ў рамках адной навучальнай установы. З увядзеннем балонскай сістэмы ў Рускай праваслаўнай царкве ў 2000-я гады назва «Санкт-Пецярбургская духоўная семінарыя» перастала ўжывацца ў афіцыйных дакументах. Ранейшаму курсу духоўнай семінарыі стаў адпавядаць пяцігадовы курс бакалаўрыята ў рамках Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

Рэктары

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Гл. таксама: Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць