Кірыл (Патрыярх Маскоўскі)
Кірыл (свецкае імя Уладзімір Міхайлавіч Гундзяеў; 20 лістапада 1946, Ленінград, СССР) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 1 лютага 2009 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.
Кірыл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Кирилл | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксій II | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | праваслаўны святар, intelligence agent, праваслаўны епіскап | ||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1946[1][2][…] (77 гадоў) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць3 красавіка 1969 года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Нікадзімам (Ротавым) быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл; 7 красавіка таго жа года ім жа пасвечаны ў іерадыякана, 1 чэрвеня — у іераманаха. У 1970 годзе скончыў Ленінградскую Духоўную Акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, пакінуты прафесарскім стыпендыятам, выкладчыкам дагматычнага багаслоўя і памочнікам інспектара. З 30 жніўня 1970 года выконваў паслухмянства асабістага сакратара мітрапаліта Ленінградскага Нікадзіма (Ротова). 12 верасня 1971 года ўзведзены ў сан архімандрыта. З 1971 года — прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата пры Сусветным савеце цэркваў у Жэневе. З 26 снежня 1974 года рэктар Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. З 7 чэрвеня 1975 года старшыня епархіяльнага савета Ленінградскай мітраполіі.
14 сакавіка 1976 года хіратанісаны ў епіскапа Выбаргскага, вікарыя Ленінградскай епархіі. Хіратонію ў Траецкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры здзейснілі мітрапаліты: Ленінградскі Нікадзім (Ротаў), Кіеўскі Філарэт (Дзенісенка), Тульскі Ювяналій (Паяркоў); архіепіскап Дзмітраўскі Уладзімір; епіскапы: Пензенскі Мелхіседэк, Ціхвінскі Мелітон, Курскі Хрызастом.
З лістапада 1976 года па кастрычнік 1978 года нёс паслухмянства намесніка Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы мітрапаліта Нікадзіма (Ротава). У 1977 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа. З 1978 года — кіраўнік Патрыяршымі прыходамі ў Фінляндыі. У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. З 1983 года выкладчык у аспірантуры пры Маскоўскай Духоўнай Акадэміі. З 26 снежня 1984 года — архіепіскап Смаленскі і Вяземскі; вызвалены ад пасады рэктара Ленінградскіх Духоўных Акадэміі і Семінарыі. У красавіку 1989 года быў зменены тытул на «Смаленскі і Калінінградскі».
14 лістапада 1989 года быў прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскай Патрыярхіі, сталым членам Свяшчэннага Сінода па пасадзе. З 1990 года — старшыня камісіі Свяшчэннага Сінода па адраджэнні рэлігійна-маральнага выхавання і дабрачыннасці, член Сінадальнай біблейскай камісіі. 25 лютага 1991 года ўзведзены ў сан мітрапаліта. З 1993 года — сустаршыня, з 1995 года — намеснік Старшыні Сусветнага Рускага Народнага Сабора. З 1994 года ганаровы прэзідэнт Сусветнай канферэнцыі Рэлігія і свет. З 26 лютага 1994 года — член Сінадальнай багаслоўскай камісіі. У 1995—2000 гадах старшыня Сінадальнай працоўнай групы па выпрацоўцы канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях царкоўна-дзяржаўных адносін і праблемах сучаснага грамадства; пад яго кіраўніцтвам распрацаваныя Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы, прынятыя ў 2000 годзе Юбілейным Архірэйскім Саборам. З 1994 года вядзе духоўна-асветніцкую праграму «Слова пастыра» на Першым канале, якую працягвае і па абранні на Патрыяршы пасад.
6 снежня 2008 года, на наступны дзень пасля смерці Патрыярха Алексія II, на паседжанні Свяшчэннага Сінода пад старшынствам мітрапаліта Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага Уладзіміра (Катлярова) тайным галасаваннем быў абраны Патрыяршым Месцаахоўнікам.
27 студзеня 2009 года Памесным Саборам РПЦ быў абраны Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі, набраўшы 508 галасоў з 677; гэта значыць 75 %.
Інтранізацыя адбылася 1 лютага 2009 года падчас літургіі ў Храме Хрыста Збавіцеля.