Санта-Марыя-дэла-Салютэ

Сабор Санта-Марыя дэла Салютэ (італ.: Basilica di Santa Maria della Salute) — сабор у Венецыі на Гранд-канале ў раёне Дарсадура.

Славутасць
Сабор Санта-Марыя дэла Салютэ
італ.: Basilica di Santa Maria della Salute
45°25′50,19″ пн. ш. 12°20′04,97″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Канфесія каталіцтва
Епархія Патрыярхат Венецыі[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Будаўнік Бальдасарэ Лангена
Архітэктар Бальдасарэ Лангена
Дата заснавання XVII стагоддзе
Будаўніцтва 16301681 гады
Матэрыял істрыйскі камень[d]
Сайт basilicasalutevenezia.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя будаўніцтва

правіць

Пабудавана ў гонар збавення горада ад чумы 1630-1631 гадоў. Чума забрала каля 100000 жыццяў, што складала больш за трэць насельніцтва горада.

У 1631 годзе малады архітэктар Бальдасарэ Лангена прыступіў да будаўніцтва з адабрэння Вялікага Савета і дожа Нікола Кантарыні. Будаўніцтва працягвалася больш за паўстагоддзя, і скончылася ў 1681 годзе. А сабор быў асвячоны толькі пасля смерці архітэктара.

Па захаваных дадзеных, для падмурка царквы было выкарыстана больш за мільён драўляных бэлек, з іх больш 100000 было забіта ў дно ў якасці паляў.

Гэтак жа як і ў царкве Іль Рэдэнторэ, у саборы Санта-Марыя дэла Салютэ штогод служылі імшу ў знак збавення ад чумы. 21 лістапада адзначалася свята Фэста дэла Салютэ. У гэты дзень ад Палаца Дожаў да сабора стваралі пантонны мост.

Асаблівасці архітэктуры

правіць
 
Купал базілікі
(унутраны від)

Базіліка пабудавана ў форме васьмігранніка, увянчанага купалам-паўсферай. Над алтаром пазней быў прыбудаваны другі купал, меншага памеру. Галоўны купал устаноўлены на барабан з пятнаццаццю рэбрамі ў кожным з якіх размешчаны парныя вокны, апраўленыя аркамі.

Уваход у сабор аформлены ў выглядзе трыумфальнай аркі. Фасад упрыгожаны скульптурамі архангела Міхаіла, які пабіў сатану, Іаана Прадцечы і Дзевы Марыі (над цэнтральным франтонам).

Інтэр'ер сабора ўтварае прасторны цэнтральны актагон, акружаны аркадай, калоны якой пераходзяць у пілястры на якія абапіраецца купал, вышынёй 60 метраў. Мармуровая падлога выкладзеная канцэнтрычнымі коламі. За межамі цэнтральнага актагона па перыметры базілікі размешчана 6 капэл.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць