Санча VI Мудры

(Пасля перасылкі з Санча VI Наварскі)

Санча VI Мудры (ісп.: Sancho el Sabio; пам. 27 чэрвеня 1194, Памплона) — кароль Навары з 1150 года, сын караля Гарсіі IV і Маргарыты д’Аілье.

Санча VI Мудры
ісп.: Sancho el Sabio
Санча VI Мудры
Arms of Sancho VI de Navarra (Golden escarbuncle variant).png
кароль Навары
1150 — 1194
Папярэднік Гарсія IV
Пераемнік Санча VII
 
Дзейнасць кіраўнік
Нараджэнне 21 красавіка 1132(1132-04-21)
Смерць 27 чэрвеня 1194 (62 гады)
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Хіменес
Бацька Гарсія IV, кароль Навары
Маці Маргарыта д'Аілье[d]
Жонка Санча Кастыльская[d]
Дзеці Санча VII[d], Берэнгарыя Наварская[d], Бланка Наварская[d], Sancho VII, Rey de Navarre[d] і Berengaria de Navarre[d]

БіяграфіяПравіць

У першыя гады свайго кіравання Санча падпісаў з Кастыліяй і Арагонам Тудэльскае і Карыёнскае пагадненні, саступіўшы ім частку сваіх тэрыторый. Аднак пазней ён прыклаў усе высілкі, каб аднавіць Наварскае каралеўства ў ранейшых межах, і дамогся свайго.

Санча варагаваў з графам Барселоны Рамонам Берэнгерам IV, але з яго сынам Альфонсам II падпісаў мірны дагавор, і ў 1190 годзе ў Борсе нават заключыў саюз супраць Кастыліі.

Санча заснаваў шэраг манастыроў і вывеў Навару на палітычную сцэну Еўропы. Ён быў першым, хто называў сябе «каралём Навары», выключыўшы з тытула Памплону.

Санча VI памёр 27 чэрвеня 1194 года ў Памплоне, дзе і пахаваны.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Каралі наварскія