Спіс кіраўнікоў Навары
Гэта спіс каралёў Памплоны, пасля Навары. Памплона, назва сталіцы, ужывалася як адзіная ці асноўная назва каралеўства да уніі з Арагонам (1076—1134). Аднак тэрытарыяльнае абазначэнне Навара ўвайшло ва ўжыванне ў якасці альтэрнатыўнага імя ў канцы X стагоддзя, хоць ужывалася значна радзей. Арагонскія каралі стварылі графства пад назвай Навара ў цэнтральнай частцы каралеўства Памплона. Пасля аднаўлення незалежнасці (з 1134 г.) каралеўства называлася Навара.
Дынастыя Іньігес (каля 824—905)Правіць
Дынастыя Іньігес
Дынастыя Іньігесаў заснавала Наварскае каралеўства (у Памплоне) каля 824 г. пасля паспяховага паўстання супраць намінальнай улады Франкскай імперыі Каралінгаў. |
Дынастыя Хіменес
Дынастыя Хіменес мела ролю суправіцеляў Іньігесаў большую частку IX стагоддзя. Урэшце, Хіменесы самі занялі наварскі трон; гэтыя манархі пералічваюцца ніжэй. |
Партрэт | Імя | Гады жыцця | Гады кіравання | Каментарыі | Спасылкі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дынастыя Хіменес | |||||||
Санча I Гарсес | каля 860 — 11 снежня 925 | 905—925 | Сын Гарсіі II Хіменеса. Яго жонка Тода была ўнучкай караля Фартуна Гарсеса | ||||
Хімена II Гарсес | ? — 29 мая 931 | 925—931 | |||||
Гарсія I Санчэс | каля 919 — 22 лютага 970 | 931—970 | |||||
Санча II Абарка | не раней 935 — снежань 994 | 970—994 | |||||
Гарсія II Санчэс | каля 964 — 29 ліпеня 1000[Да 1] | 994—1000 | |||||
Санча III | каля 985[Да 2] — 18 кастрычніка 1035 | 1004—1035 | |||||
Гарсія III | ? — 15 верасня 1054 | 1035—1054 | |||||
Санча IV | ? — 1076 | 1054—1076 | |||||
With the assassination of Sancho IV, Navarre was partitioned by his cousins Alfonso VI of Castile and Sancho Ramirez of Aragon, and the latter made king, leading to more than half-a-century of Aragonese control. | |||||||
Санча V | каля 1042/1043 — 4 чэрвеня 1094 | 1076—1094 | |||||
Педра I | каля 1068/1069 — 27 верасня 1104 | 1094—1104 | |||||
Альфонса I Ваяўнік | 1073 — 7 верасня 1134 | 1104—1134 | |||||
The death of Alfonso led to a succession crisis in Aragon, and the nobles of Navarre took advantage to reestablish an independent monarchy, crowning a grandnephew (through an illegitimate brother) of the assassinated Sancho IV. | |||||||
Гарсія IV | ? — 1150 | 1134—1150 | |||||
Санча VI | ? — 27 чэрвеня 1194 | 1150—1194 | |||||
Санча VII | ? — 1234 | 1194—1234 | |||||
Дынастыя графаў Шампані | |||||||
Тэабальда I Вялікі | 3/30 мая 1201 — 8 ліпеня 1253 | 1234—1253 | |||||
Тэабальда II | 1238 — 4 снежня 1270 | 1253 — 4 снежня 1270 | |||||
Генрых I Тоўсты | каля 1244 — 22 ліпеня 1274 | 1270 — 22 ліпеня 1274 | |||||
Іаана I | 17 красавіка 1271 — 4 красавіка 1305 | 22 ліпеня 1274 — 4 красавіка 1305 | |||||
Дынастыя Капетынгаў | |||||||
Філіп IV | красавік/чэрвень 1268 — 29 лістапада 1314 | 1284—1305 | [Да 3] | ||||
Людовік X Сварлівы | 4 кастрычніка 1289 — 5 чэрвеня 1316 | 4 красавіка 1305 — 5 чэрвеня 1316 | |||||
Іаан I Пасмяротны | 15 лістапада 1316 — 20 лістапада 1316 | 15 лістапада 1316 — 20 лістапада 1316 | Нарадзіўся праз некалькі месяцаў пасля смерці бацькі і адразу быў абвешчаны каралём, аднак кароль-немаўля памёр ужо праз 5 дзён адразу пасля хрышчэння. | [1] | |||
Філіп V | 17 лістапада 1291 — 3 студзеня 1322 | 20 лістапада 1316 — 3 студзеня 1322 | |||||
Карл I Прыгожы | 18 чэрвеня 1294 — 1 лютага 1328 | 3 студзеня 1322 — 1 лютага 1328 | |||||
Жанна (Хуанна) II | 28 студзеня 1312 — 6 кастрычніка 1349 | 1 лютага 1328 — 6 кастрычніка 1349 | |||||
Дынастыя Эўро | |||||||
Філіп III | 27 сакавіка 1306 — 23 верасня 1343 | 1 лютага 1328 — 23 верасня 1343 | [Да 4] | ||||
Карл II | 10 кастрычніка 1332 — 1 студзеня 1387 | 6 кастрычніка 1349[Да 5] — 1 студзеня 1387 | |||||
Карл III | 22 ліпеня 1361 — 8 верасня 1425 | 1 студзеня 1387 — 8 верасня 1425 | |||||
Бланка I | 6 ліпеня 1387 — 1 красавіка 1441 | 8 верасня 1425[Да 6] — 1 красавіка 1441 | [Да 7] | ||||
Дынастыя Трастамара | |||||||
Хуан II | 29 чэрвеня 1397 — 20 студзеня 1479 | 1425—1479 (дэ-факта) 1425—1441 (дэ-юрэ) |
[Да 8] | ||||
Карл Віянскі | 29 мая 1421 — 23 верасня 1461 | 1441—1461 | [Да 9] | ||||
Бланка II Наварская | 9 чэрвеня 1424 — 2 снежня 1464 | 23 верасня 1461 — 2 снежня 1464 | [Да 10] | ||||
Элеанора Наварская | 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479 | 28 студзеня 1479 — 12 лютага 1479 | Рэгентка ў 1455—1479 гадах | ||||
Дынастыя Фуа | |||||||
Францыск Феб | 1467 — 30 студзеня 1483 | 12 лютага 1479 — 7 студзеня 1483 | |||||
Кацярына дэ Фуа | 1468—1517 | 7 студзеня 1483 — 12 лютага 1517 | [Да 11] | ||||
Жан дэ Фуа | 1450—1500 | 1483—1497 | [Да 12] | ||||
Гастон дэ Фуа | 10 снежня 1489 — 11 красавіка 1512 | 1497 — 11 красавіка 1512 | |||||
Жэрмена дэ Фуа | 1488 — 18 кастрычніка 1538 | 1512 — 18 кастрычніка 1538 | [Да 13] | ||||
Дынастыя Альбрэ | |||||||
Жан III д’Альбрэ | 1484—1516 | [Да 14] | |||||
Генрых II Наварскі | 1503—1555 | 1516—1555 | |||||
Іаана III | 1528—1572 | 1555—1572 | [Да 15] | ||||
Дынастыя Бурбонаў | |||||||
Антуан дэ Бурбон | 1518—1562 | 1555-1562 | |||||
Генрых III[Да 16] | 1553—1610 | 1572—1610 | |||||
Людовік II[Да 17] | 1601—1643 | 1610-1620 |
Генрых III Наварскі стаў каралём Францыі Генрыхам IV, і з гэтага часу карона Навары перайшла да каралёў Францыі. У 1620 г. Ніжняя Навара ўключана ў склад Францыі, хоць французскія каралі працягвалі насіць тытул Кароль Навары да 1791 г.; пасля ён быў адноўлены з 1814 па 1830 г. у перыяд Рэстаўрацыі.
Прэтэндэнты на трон Іспаніі з карлісцкай галіны Бурбонаў выкарыстоўвалі іспанскую Навару як апору ў гады т.з. Карлісцкіх войн, але яны таксама прэтэндавалі на ўсе тытулы іспанскай кароны.
Цяперашнія прэтэндэнтыПравіць
- Аліса, герцагіня Калабрыйская прэтэндуе на трон каралеўства Навара ў адпаведнасці з яго спрадвечным феадальным парадкам пераходу прастола ў спадчыну, як абвяшчае інфармацыя на афіцыйным сайце яе і яе сына інфанта Карласа [1] Архівавана 5 лютага 2012..
- Луі-Альфонс, герцаг Анжуйскі — цяперашні легітымісцкі прэтэндэнт на трон Францыі і Навары. Яго прэтэнзія на наварскую карону засноўваецца на змененым парадку пераходу прастола ў спадчыну (у адпаведнасці з салічным законам), уведзеным у дзеянне Людовікам XIII.
Хуан Карлас I, царствуючы кароль Іспаніі (якой належыць асноўная частка гістарычнай наварскай тэрыторыі), носіць тытул кароль Навары як частку яго пашыранай тытулатуры, атрыманай у спадчыну ад ранейшых манархаў Іспаніі (каралёў Кастыліі і Арагона).
КаментарыіПравіць
- ↑ Па іншых даных, памёр у 1004 годзе.
- ↑ Некаторыя крыніцы прыводзяць 970 год, іншыя — 992 год.
- ↑ Сумесна з Іаанай I
- ↑ Сумесна з Жаннай (Хуаннай) II
- ↑ Каранаваны 27 чэрвеня 1350
- ↑ Каранавана 15 мая 1429
- ↑ Разам з мужам Іаанам II Вялікім (1425—1479), ён жа кароль Арагона
- ↑ да 1441 г. сумесна з Бланкай
- ↑ Старэйшы сын і спадчыннік караля Хуана II Арагонскага, які канфліктаваў з ім за права называцца каралём Навары
- ↑ Тытулярная каралева Навары, была дачкой Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай, акрамя гэтага, у шлюбе, яна была інфантай Кастыліі і Леона
- ↑ Шляхам шлюбу перадала наварскую карону ў дом Альбрэ, што прывяло да грамадзянскай вайны і акупацыі значнай часткі каралеўства іспанцамі.
- ↑ Прэтэндэнт на Наварскі прастол. Не прызнаў каралевай Кацярыну высылаючыся на Салічны закон. У 1497 адмовіўся ад сваіх прэтэнзій на карысць сына.
- ↑ Абапіраючыся на яе правы, яе муж Фердынанд II, кароль Арагона прэтэндаваў на Наварскі прастол і быў каранаваны каралём Навары ў 1512, заваяваўшы большую яе частку.
- ↑ Сумесна з Кацярынай. У 1512 г. ён быў пераможаны Фердынандам II Арагонскім, які пасля гэтага далучыў паўднёвую Навару да ўладанняў Арагонскай кароны і каранаваўся яе каралём. Гэту лінію гл. у спісах каралёў Арагона і Іспаніі.
- ↑ Разам з мужам Антуанам дэ Бурбон (1555—1562), ён жа герцаг Вандомскі
- ↑ Ён жа кароль Францыі Генрых IV, сын Іааны
- ↑ Ён жа кароль Францыі Людовік XIII
Зноскі
- ↑ Ален Деко. Иоанн I Посмертный // Великие загадки истории / зав. І. Алчеева. — М.: Вече, 2004, 2006. — С. 178—204. — 480 с. — (Великие тайны). — 5 000 экз. — ISBN 5-9533-0229-0.
СпасылкіПравіць
- Анонимные авторы.. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III. . www.kuprienko.info (А. Скромницкий) (24 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2012. Праверана 17 лістапада 2012.