Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт

Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: San Jose State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Хасэ ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Сан-Хасэйскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: San Jose State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: San Jose State University
Заснаваны 1857
Студэнты 36 208[1] і 28 609[2]
Размяшчэнне Сан-Хасэ, Каліфорнія, ЗША
Узнагароды
Сайт sjsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт заснаваны ў 1857 годзе і з'яўляецца старэйшым дзяржаўным універсітэтам на Ціхаакіянскім узбярэжжы ЗША і заснавальнікам кампуса Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Размешчаны ў цэнтры горада Сан-Хасэ, галоўны кампус месціцца на плошчы ў 62 га. Універсітэт прапануе 150 праграм атрымання ступені бакалаўра, 95 ступеняў магістра, 5 доктарскіх ступеняў. Восенню 2022 года агульная колькасць студэнтаў складала 35 751, у тым ліку амаль 8 900 аспірантаў і магістрантаў. Студэнцкая супольнасць універсітэта з'яўляецца адной з самых этнічна разнастайных у ЗША. Па стане на восень 2022 года колькасць замежных студэнтаў была самай высокай сярод усіх устаноў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Унверсітэт нязменна ўваходзіць у шэраг вядучых пастаўшчыкоў кадраў для тэхналагічных фірм Крамянёвай даліны.

Структура правіць

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж вышэйшай адукацыі
  • Каледж здароўя і гуманітарных навук
  • Каледж гуманітарных навук і мастацтваў
  • Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж сацыяльных навук

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць