Сараеўская ратуша
Сараеўская ратуша (басн.: Gradska vijećnica Sarajevo) — ратуша ў Сараеве непалёк ад Башчаршыі на рацэ Міляцка.
Славутасць | |
Сараеўская ратуша | |
---|---|
басн.: Gradska vijećnica Sarajevo | |
43°51′32,82″ пн. ш. 18°26′00,46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Боснія і Герцагавіна |
Горад | Сараева |
Тып будынка | ратуша |
Архітэктурны стыль | Неамаўрытанскі стыль |
Архітэктар | Аляксандр Вітак , Цырыл Метод Івекавіч |
Будаўніцтва | 1892—1894 гады |
Сайт | vijecnica.ba |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы праект быў створаны Каралам Паржыкам , але не спадабаўся міністру Беньямін фон Калаі . Новы праект было даручана распрацаваць Аляксандру Вітаку , які пад уражаннем ад мячэцяў у Егіпце двойчы ездзіў у Каір і збіраўся пабудаваць будынак, які б спалучаў у сабе элементы ісламскай і класічнай еўрапейскай архітэктуры. Аднак неўзабаве, відавочна з-за сваёй апантанасці праектам, архітэктар звар’яцеў і скончыў жыццё самагубствам, а яго працу ў 1894 годзе працягнуў Цырыл Метод Івекавіч .
Будаўніцтва доўжылася з 1892 па 1894 год. Нарэшце, у 1896 годзе ратуша была адкрыта. У 1914 годзе на выездзе менавіта з гэтага будынка быў забіты спадчыннік аўстра-венгерскага прастола эргерцаг Франц Фердынанд, што стала нагодай для пачатку Першай сусветнай вайны. На будаўніцтва было выдаткавана 984 000 крон, з якіх 32 000 крон былі выдаткаваны на абсталяванне і прыстасаванні. Яна афіцыйна адкрыта 20 красавіка 1896, і перададзена гарадской адміністрацыі.
Пасля Другой сусветнай вайны ў 1949 годзе ў будынку размясцілася Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Босніі і Герцагавіны .
Знішчэнне
правіцьПадчас аблогі Сараева 25 жніўня 1992 з бібліятэкі былі выкрадзены каля 700 рукапісаў і інкунабул, а таксама ўнікальная калекцыя баснійскіх выданняў культурнага адраджэння XIX стагоддзя. Перад нападам у бібліятэцы налічвалася 1,5 млн тамоў і больш за 155 тысяч рэдкіх кніг і рукапісаў.[1] Некаторыя грамадзяне і бібліятэкары спрабавалі выратаваць частку кніг у той час як яны знаходзіліся пад снайперскім агнём, прынамсі, адзін чалавек загінуў. Аднак большасць кніг выратаваць ад пажару не атрымалася.
Аднаўленне
правіцьРэстаўрацыя праводзілася ў два этапы: першы ў 1996—1997 гг. на ахвяраванні пасольства Аўстрыі[2], другі ў 2000—2004 гг. на сродкі Еўрапейскай камісіі[3].
Пасля завяршэння рамонту і рэстаўрацыі, будынак будзе выкарыстоўвацца для розных мерапрыемстваў. Апроч размяшчэння ў будынку Нацыянальнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі Босніі і Герцагавіны, там будзе размешчаны таксама сесійная зала гарадскога савета. Зала будзе выкарыстоўвацца для розных пратакольных мерапрыемстваў для ўсіх узроўняў улады, канцэрты і выстаўкі.[4]
Зноскі
- ↑ Erasing the Past: The Destruction of Libraries and Archives in Bosnia-Herzegovina Архівавана 18 студзеня 2012. (недаступная спасылка)
- ↑ Projekat obnove sarajevske Vijećnice — faza I Архівавана 4 сакавіка 2016., вэб-старонка кампаніі FCP (ням.) (англ.)
- ↑ Idejna programska rješenja funkcionalnog korištenja Vijećnice, Kantonalni zavod za zaštitu kulturno-historijskog i prirodnog naslijeđa Sarajeva, 2005.
- ↑ Sarajevo city hall reconstruction process (in Bosnian) Архівавана 10 верасня 2012.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сараеўская ратуша