Сарата (рака)
Сарата (рум.: Sărata) — рака ў Малдове і Украіне, упадае ў возера-ліман Сасык (Кундук). Даўжыня 120 км, плошча басейна 1250 км².
Сарата | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 1 250 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 46°32′10″ пн. ш. 29°26′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сасык (Кундук) |
• Каардынаты | 45°48′06″ пн. ш. 29°40′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сасык (Кундук) |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гідраграфія
правіцьВярхоўі ў Малдове, затым цячэ ў Адэскай вобласці Украіны, пераважна па Прычарнаморскай нізіне. Даліна пераважна трапецападобная, схілы спадзістыя, разбіты ярамі і балкамі, шырыня даліны 1-2 км, глыбіня 40-50 м. Шырыня поймы 0,5 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках выпрастанае. Нахіл ракі 1 м/км. Асноўныя прытокі злева: Кіпчак, Бабэй, Джалар. Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Улетку перасыхае. Лядовае покрыва няўстойлівае, са студзеня да канца лютага — пачатку сакавіка.
Маюцца шлюзы, створана 2 невялікія вадасховішчы. Вада выкарыстоўваецца для арашэння.
Літаратура
правіць- Сарата // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993. (укр.)