Саскія Эскен
Саскія Эскен (ням.: Saskia Esken), прозвішча пры нараджэнні Хофер (ням.: Hofer; нар. 28 жніўня 1961, Штутгарт) — нямецкі палітык, сустаршыня СДПГ (з 2019 года).
Саскія Эскен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Saskia Esken | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малу Драер (в. а.) | ||||||
Другі сустаршыня | Норберт Вальтэр-Бор’янс Ларс Клінгбейль |
||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1961[1] (61 год) |
||||||
Муж | Роланд Эскен[d][2][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, спецыяліст у галіне інфарматыкі | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Сайт |
saskiaesken.de saskiaesken.de |
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Праграміст з Бадэн-Вюртэмберга, член СДПГ з 1990 года, належыць да левага крыла сацыял-дэмакратаў[6].
Пачынала палітычную кар’еру з муніцыпальнага ўзроўню — з’яўляючыся замужняй жанчынай і маці трох дарослых дзяцей, прадстаўляла інтарэсы бацькоў у горадзе Кальв, з 2012 па 2014 гады займала пасаду намесніка кіраўніка зямельнага бацькоўскага савета Бадэн-Вюртэмберга. З 2013 па 2015 гады працавала намесніцай кіраўніка паўночна-заходняга аддзялення СДПГ. Дэпутат Бундэстага з 2013 года, у 2017 годзе ізноў прайшла ў парламент, хоць і займала ў партыйным спісе перадапошняе месца. У 2018 годзе ўваходзіла ў рабочую групу партыі на перамовах аб фармаванні кааліцыйнага ўрада[7].
6 снежня 2019 года атрымала 76 % галасоў дэлегатаў з’езда СДПГ у Берліне па выніках выбораў кіраўніцтва партыі і разам з Норбертам Вальтэр-Бор’янсам, якога падтрымалі 90 %, заняла пасаду сустаршыні СДПГ[8]. 11 снежня 2021 года на з'ездзе партыі была зноў абрана сустаршынёй партыі разам з Ларсам Клінгбейлам[9].
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Saskia Esken, SPD // bundestag.de — 1996. Праверана 8 мая 2015.
- ↑ +++ 20:22 Kühnert mit eher mauem Ergebnis zum Vize gewählt +++ — n-tv, 2019.
- ↑ https://www.bundestag.de/resource/blob/595008/f3c304d7859a5ee88df10f5cad21c401/Projektgruppenbesetzung-data.pdf Праверана 5 красавіка 2019.
- ↑ https://www.parlamentarische-linke.de/unsere-mitglieder/ Праверана 12 ліпеня 2019.
- ↑ Michael Schlieben. «Stellen Sie sich mal vor, es gäbe keine Sozialdemokratie mehr» (ням.) . Zeit Online (18 лістапада 2019). Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ Diese Kandidatin ist für viele in der SPD ein rotes Tuch (ням.) . Der Tagesspiegel (29 лістапада 2019). Праверана 7 снежня 2019.
- ↑ Christoph Hickmann, Veit Medick und Christian Teevs. Auferstanden aus Routinen (ням.) . Spiegel Online (6 снежня 2019). Праверана 6 снежня 2019.
- ↑ Німецькі соціал-демократи на з'їзді обрали нове керівництво партії (укр.) . Deutsche Welle (11 снежня 2021). Праверана 23 сакавіка 2022.
СпасылкіПравіць
- Saskia Esken, SPD (ням.) . Бундэстаг. Праверана 6 снежня 2019.