Сафі Оксанен (фін. Sofi-Elina Oksanen, нар. 7 студзеня 1977, Ювяскюля) — фінская пісьменніца, актыўны публіцыст, феміністка, удзельніца ЛГБТ-руху.

Сафі Оксанен
Імя пры нараджэнні фінск.: Sofi-Elina Oksanen
Род дзейнасці драматург, раманіст, драматург, выдавец
Дата нараджэння 7 студзеня 1977(1977-01-07)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт sofioksanen.com (англ.)
sofioksanen.fi (фін.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 7 студзеня 1977 года ў горадзе Ювяскюля. Бацька — фін (па прафесіі — электрык), маці — эстонскі інжынер, якая ў 1970-я гады эмігравала ў Фінляндыю. Вучылася ва ўніверсітэтах Ювяскюля і Хельсінкі, вывучала драму ў Акадэміі тэатра Фінляндыі. Публічна заяўляе пра сваю бісексуальнасць, пакутуе на псіхагенны харчовы разлад.

У 2009 годзе ў сааўтарстве з эстонскай пісьменніцай Імбі Паю Сафі Оксанен выпусціла ў Фінляндыі дакументальны зборнік «За ўсім стаяў страх», які складаецца з артыкулаў розных аўтараў на тэму савецкага перыяду ў гісторыі Эстоніі. У 2010 годзе зборнік «За ўсім стаяў страх» выйшаў у перакладзе на эстонскую мову.

3 снежня 2012 года ўзнагароджана медалём «Pro Finlandia» («За Фінляндыю») ордэна Льва Фінляндыі.

У 2013 годзе выдавецтва Bazar запатрабавала з пісьменніцы ў судовым парадку каля 1 млн еўра па заключанай у 2005 годзе дамове на кнігу пад працоўнай назвай «Французская груша», якая так і не была напісана. 17 ліпеня 2015 года павятовы суд Хельсінкі прысудзіў пісьменніцу да выплаты кампенсацыі памерам у 35 тысяч еўра, скасаваўшы яе дамову з выдавецтвам і загадаўшы Bazar выплаціць аўтару судовыя выдаткі ў 15 тысяч еўра.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Sofi Oksanen // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.