Сацін
Сацін[2] (фр.: satin, ад араб. зайтуні, ад Зайтун — старадаўняй арабскай назвы кітайскай гавані Цюаньчжоу , адкуль вывозілася гэтая тканіна) — тканіна сацінавага перапляцення нітак з шоўку або баваўнянага валакна. Мае гладкую, шаўкавістую правую паверхню, на якой пераважаюць уточныя ніткі; даволі шчыльны і блішчыць; выпускаецца ў асноўным гладкафарбаваны, набіўны і адбелены. Ужываецца для вырабу сукенак, мужчынскіх кашуль, як падкладачная тканіна і т. д. Дзякуючы сваім якасцям сацін шырока выкарыстоўваецца для вырабу пасцельнай бялізны .
Сацін | |
---|---|
Матэрыял | бавоўна[1] і blend[d][1] |
Метад вырабу | satin weave[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баваўняны сацін вырабляецца з прадзіва грэбневай сістэмы высокіх нумароў. Для саціну найлепшай з’яўляецца пража з колцавых прадзільных машын. Такая пража мае правільную структуру і больш трывалая, чым пража, атрыманая на ротарных машынах. Дзякуючы высокаму нумару пражы, вызначаным суадносінам колькасці нітак утка і асновы і аперацыям заключнага аздаблення сацін набывае характэрны бляск, які нагадвае шоўк.
Бялізна з саціну даўгавечная і вытрымлівае 200—300 пранняў і толькі праз даволі доўгі час матэрыял пачынае цьмянець. Сацін таннейшы за шоўк, але даражэйшы, чым іншыя баваўняныя тканіны. З яго робяць бялізну рознага дызайну для паўсядзённага ўжывання.
Віды саціну
правіць- Мака-сацін, які вырабляецца толькі з бавоўны без прымешак. Мака-сацін мае вялікую гладкасць і бляск за кошт найтонкіх нітак пражы, мала камечыцца і захоўвае бляск надоўга.
- Навасацін
- Сацін-жакард
- Страйп-сацін
- Полісацін
- Крэп-сацін
- Сацін-люкс
Зноскі
- ↑ а б Tortora P. G., Merkel R. S. Sateen // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 490.
- ↑ Лазука 2015, с. 155.
Літаратура
правіць- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Андреева Р. П. Сатин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 322. — ISBN 5-86617-030-2.
- Сатины // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VII. — Стб. 1031—1037.
Спасылкі
правіць- Сацін // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947. — Т. 50.
- http://tkac.ru/tkani/satin.html
- https://otkan.ru/cloth/satin