Светласельскі сельсавет
Светласе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Светласельскі.
Светласельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шумілінскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Светласельскі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 738 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Амбросавіцкі сельсавет у складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амбросавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лескавічы, сельсавет перайменаваны ў Лескавіцкі сельсавет[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад Пагарэліцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Башні, Будавесць, Саладухі Палявыя і Саладухі Пушчавыя)[2]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 26 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Светласельская, сельсавет перайменаваны ў Светласельскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Светласельскага сельсавета 25 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Язвінскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Башні, Дубраўскае, Завяззе, Лажок, Мазекі, Полцева, Саладухі Пушчавыя, Ужляціна, Цербяшова і Язвіна), а ў склад Дабейскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)[5]. 25 сакавіка 2008 года вёска Светласельская, цэнтр сельсавета, перайменавана ў агарагарадок Светласельскі[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2032 чалавекі[7], з іх 92,2 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,7 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1738 чалавек[9].
Склад
правіцьСветласельскі савет уключае 19 населеных пунктаў:
- Баёўка — вёска.
- Башні — аграгарадок.
- Гараватка — вёска.
- Дубраўскае — вёска.
- Завяззе — вёска.
- Засіннікі — вёска.
- Ільінцы — вёска.
- Каравайніца — вёска.
- Крупчына — вёска.
- Лажок — вёска.
- Лескавічы — вёска.
- Мазекі — вёска.
- Полцева — вёска.
- Светласельскі — аграгарадок.
- Саладухі Пушчавыя — вёска.
- Ужляціна — вёска.
- Хацілава — вёска.
- Цербяшова — вёска.
- Язвіна — вёска.
Былыя населеныя пункты сельсавета (пералічаны ў Дабейскі сельсавет):
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Шумилинского районного Совета депутатов от 25 марта 2008 г. № 71 О преобразовании сельских населенных пунктов Шумилинского района в агрогородки
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.