Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Вялікія Нястанавічы)
царква ў Вялікіх Нястанавічах
Царква Святога апостала Іаана Багаслова — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Вялікіх Нястанавічах Лагойскага раёна Мінскай вобласці[1].
Праваслаўны храм | |
Царква Святога апостала Іаана Багаслова | |
---|---|
![]() | |
54°29′00″ пн. ш. 27°37′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікія Нястанавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Барысаўская епархія |
Благачынне | 2-е Лагойскае благачынне |
Дата пабудовы | 2004 год |
Гісторыя правіць
У канцы 1990-х гадоў, дзякуючы святару Сергію Падольскаму, праваслаўныя жыхары вёскі аб’ядналіся ў прыход. Царква была пабудавана ў 2004 годзе на тым месцы, дзе раней знаходзіўся праваслаўны храм, разбураны ў гады савецкай улады.
Храм быў асвячоны 27 лістапада 2004 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[2].
Архітэктура правіць
Царква пабудова ў рэтраспектыўна-рускім стылі, складаецца з прастакутнага асноўнага аб’ёму і двух’яруснай званіцы з кантаватым шатровым дахам, якія вянчаюць цыбульныя частачкі. Вонкавы дэкор адрозніваецца прастатой[3].
Зноскі
Спасылкі правіць
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Вялікія Нястанавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)