Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Пранчакі)
(Пасля перасылкі з Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Пранчакі))
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 20[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
53°07′08″ пн. ш. 26°17′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пранчакі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 2000—2004 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУ 1998 годзе Брэсцкім аблвыканкамам была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У кастрычніку 2000 года па блаславенні высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага, благачынным Ляхавіцкай акругі было асвечана месца і закладзены камень пад будаўніцтва царквы ў гонар Раства Іаана Прадцечы на мяжы вёсак Навасёлкі і Пранчакі.
30 кастрычніка 2004 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам храм быў асвечаны.
Настаяцелем царквы ў гонар Раства Іаана Прадцечы прызначаны іерэй Сяргей Кузняцоў[2].