Свята-Аляксандра-Неўская царква (Лышча)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Лышча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
52°21′47″ пн. ш. 26°08′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лышча |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1995 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1889 годзе была пабудавана і асвячона першая вядомая царква. У 1962 годзе храм быў разбураны.
Новазбудаваны храм быў узведзены ў 1995 годзе. 22 чэрвеня таго ж года адбылося яго асвячэнне[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з дрэва ў традыцыях царкоўнага дойлідства другой паловы XIX стагоддзя. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная 4-гранная званіца, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная ў плане апсіда. Дынамічна нарастаючы сілуэт храма адзначаюць 3 цыбулепадобныя купалы над аб’ёмамі, узбагачае вертыкальная шалёўка фасадаў, расчлянёных прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы адзначаны ганкамі пад паўкруглымі пакрыццямі[2].
Зноскі
- ↑ 20. Приход храма Св. благоверного великого князя Александра Невского д. Лыще Пинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2018. Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ Аляксандра-Неўская царква
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Лышча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)