Свята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
| |
54°22′25″ пн. ш. 26°39′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Турэц-Баяры |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Будаўніцтва | 2014 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБудаванне храма пачалося ў 1990-х гадах. 7 красавіка 2004 года мітрапалітам Філарэтам быў асвячоны Антымінс. У 2004 годзе благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Аляксандр Троцкі правёў асвячэнне будынка часовага храма.
4 кастрычніка 2014 года мітрапалітам Паўлам храм быў асвячоны[1].
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным у плане аб’ёмам малітоўнай залы, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны трапецападобны прытвор, над якім надбудавана 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны трапецападобнымі аконнымі праёмамі. Мае тры уваходы[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры) Архівавана 20 кастрычніка 2019.
- ↑ Аляксандра-Неўская царква
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Турэц-Баяры) на сайце Глобус Беларусі (руск.)