Свята-Васкрасенская царква (Агароднікі)

Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Агароднікі Дзмітровіцкага сельсавета Камянецкага раёна. Пабудавана ў 1841 годзе з дрэва на поўнач ад вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства.

Славутасць
Свята-Васкрасенская царква
52°27′27″ пн. ш. 23°39′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Агароднікі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1841 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000325шыфр 112Г000325
Map

Архітэктура

правіць

Трохзрубны храм утвараюць двух’ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, купалападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з нізкай бакавой рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і малітоўнай залы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах, вальмае пакрыццё апсіды — крыжом на сферы. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць