Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Вераб’евічы)
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°42′17″ пн. ш. 25°57′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Вялікія Вераб’евічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Будаўніцтва | 1992—1994 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьДраўляны храм на могілках існаваў з XIX стагоддзя. У 1937 годзе храм быў спалены.
У 1992—1994 гадах на месцы старога быў пабудаваны новы цагляны храм[1].
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Кананічнае пакрыццё паўкруглай апсіды завершана гранёным шпілем з крыжом на «яблыку». Неатынкаваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Вераб’евічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)