Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Свіслач, Гродзенскі раён)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Свіслач Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Славутасць | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
53°29′57″ пн. ш. 24°03′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Свіслач |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы як касцёл. Была пашкоджана пад час Другой сусветнай вайны. Адноўлена ў 1997 годзе.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неарэнесансу з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай і расчлянёным слыхавымі вокнамі. Да фасада далучана чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца, з тылу — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы і двухсхільнае пакрыццё апсіды завершаны макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
Званіца
правіцьЗбоку ад храма пастаўлена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца (Званіца знішчана ў 2010 годзе).
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Свіслач, Гродзенскі раён)
- http://hram.by/churches/view/1007