Свята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў)
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у пасёлку Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°35′01″ пн. ш. 27°03′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Энергетыкаў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Першае згадванне | 2003 |
Будаўніцтва | 2003 |
Гісторыя
правіцьГрамада зарэгістравана ў 1997 годзе. У 2003 годзе быў закладзены падмурак асноўнага храма. Пры прыходзе была створана нядзельная школа і дзіцячы тэатр[1].
У траўні 2013 года былі ўсталяваны купалы і ўзведзены крыжы на асноўным храме.
Архітэктура
правіцьПабудавана з сілікатнай цэглы.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада дабудаваны ніжэйшы прамавугольны прытвор. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў чырвонацагляных ліштвах[2].
Зноскі
- ↑ Свята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў) Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- ↑ Мікалаеўская царква Архівавана 23 студзеня 2021.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Энергетыкаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)