Энергетыкаў
Энерге́тыкаў[3] (трансліт.: Enierhietykaŭ, руск.: Пасёлак Энергетиков) — пасёлак у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета.
Пасёлак
Энергетыкаў
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1969 г. ў сувязі з будаўніцтвам электрасецявога раёна трэстам «Захадэлектрасецьбудаўніцтва».
У 1990-93 г. гарадскім бацькоўскім камітэтам беларускамоўных класаў і школ Мінска на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба» арганізоўваўся першы беларускамоўны дзіцячы летнік «Грунвальд».
Насельніцтва
правіць- 1988 — 1890 чал.
- 2009 — 2453 чал.
- 2017 — 2816 чал.
Гаспадарка
правіцьУ 2009 г. цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Негарэльскае». Працуюць ПМК—93, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка, ветэрынарны ўчастак, аптэка, магазіны.
Транспарт
правіцьУ пасёлку знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Энергетык на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія.
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ (нар. 1964) — тэлежурналіст, палітык.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ http://belindex.5balov.net/pochtovye-indeksy-rajonov-belorussii/pochtovye-indeksy-dzerzhinskogo-rajona/
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Энергетыкаў