Свята-Пакроўская царква (Дзедзіна)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзедзіна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
54°57′39″ пн. ш. 27°56′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзедзіна |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа могілках. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай планіровачнай восі далучаны ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор і апсіда. Побач пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: двух'яруснае чатырохграннае збудаванне пад шатровым пакрыццём; ніжні ярус вертыкальна ашаляваны, верхні — адкрыты, каркаснай канструкцыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Дзедзіна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Дзедзіна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)