Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск)
Віцебская Петрапаўлаўская царква знаходзілася ў Задзвінскай частцы горада Віцебска, у раёне сучаснай вуліцы Кастрычніцкай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
55°11′27″ пн. ш. 30°11′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Будаўніцтва | 1780 |
Дата скасавання | 1945 |
Стан | страчана ў 1945 годзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМураваная царква пабудавана ў 1780 годзе на месцы папярэдняй драўлянай, непадалёку ад якой знаходзіліся 2 мураваныя філіяльныя царквы: Срэценская і Міхайлаўская (на беразе Заходняй Дзвіны, на іх месцы былі пабудаваны правіянцкія магазіны). У 1799г. у новую мураваную царкву былі пераведзены манахі базыльянскага манастыра. У 1839 г. Петрапаўлаўская царква з'яўлялася самым вялікім з прыходскіх храмаў горада.
У пачатку XX стагоддзя над дзвярыма будынка быў надпіс, што ён пабудаваны ў 1780 г. з дабраславення ўніяцкага архібіскупа І. Лісоўскага на месцы старадаўняй Петрапаўлаўскай царквы[1].
Пашкоджана ў 1944 годзе.
Галоўны фасад храма фланкіраваўся дзвюма трох'яруснымі вежамі, бакавыя рытмічна чляніліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер быў пакрыты размалёўкай XVIII ст. У 1945 яшчэ захоўваліся 18 кампазіцый, размешчаных на бакавых сценах і не перакінутых праз пілоны арках галоўнага нефа.
Зноскі
- ↑ Віцьбіч, Ю. Нататкі краязнаўца / Юрка Віцьбіч // ARCHE. — 2009. — № 4. — С. 111. — ISSN 1392-9682.
Літаратура
правіць- Страчаная спадчына: Сімяонаўская (Богаяўленская) царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 620. — ISBN 985-11-0257-1.
Спасылкі
правіцьСвята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск) на Вікісховішчы |
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск) на сайце «Архіварта»