Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Здзітава)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
52°25′24″ пн. ш. 25°15′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Здзітава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана пасля 1990 года з цэглы.

Архітэктура правіць

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над алтарнай часткай цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Над усечаным трохвугольным франтонам фасада ўзведзены чатырохгранны драўляны барабан, над якім пастаўлена пірамідальная васьмігранная вежачка з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў праслах цагляной муроўкі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць