Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Уваравічы)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Уваравічы
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Гомельская епархія
Дата пабудовы 1945 год

ГісторыяПравіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва.

АрхітэктураПравіць

Крыжова-купальны падоўжана-выцягнуты храм фарміруюць працяглы прамавугольны ў плане бабінец з макаўкай над двухсхільным дахам, папярочны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа двухсхільных дахаў завершана васьмігранным светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр’ерПравіць

Малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем з размалёўкамі, апсіда вылучана трапецападобным прасветам і двух’ярусным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святы Мікалай», святочнага цыкла іканастаса «Уваскрасенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Стрэчанне», «Уезд у Іерусалім», «Сашэсце Святога Духа».

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць