Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Харомск)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
52°01′32″ пн. ш. 27°06′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Харомск |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1995 год |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1995 годзе.
АрхітэктураПравіць
Пабудавана з цэглы. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя ў плане аб’ёмы нізкага прытвора пад бочкавым пакрыццём, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. Маляўнічы сілуэт храма фарміруюць 5 цыбулепадобных купалоў на 4 гранных барабанах, узведзеныя над трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі броўкамі[1].
Зноскі
- ↑ Раства-Багародзіцкая царква(недаступная спасылка)
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
СпасылкіПравіць
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Харомск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)